СТУ́ДЫІ БЕЛАРУ́СКАГА ТЭА́ТРА ІМЯ Я́НКІ КУПА́ЛЫ Дзейнічалі ў 1932—69 пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (гл. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) для прафес. падрыхтоўкі маладых акцёраў. Спалучалі навуч.-пед. работу з практыкай у т-ры.
Студыя 1932—34. Маст. кіраўнік Л.Літвінаў, заг. студыі П.Данілаў, з 1933 Я.Рамановіч. Педагогі: В.Галіна, У.Крыловіч, У.Уладамірскі і інш. Студыйцы: М.Абраменка, Г.Відаўская, А.Гучко, Г.Панкрат, К.Шайкоўскі і інш. Студыйныя работы — спектаклі «Бацькаўшчына» К.Чорнага, «Сваты» І.Гурскага.
Студыя 1936—38. Маст. кіраўнік Літвінаў, заг. студыі Рамановіч. Педагогі: Галіна, Данілаў, Літвінаў (майстэрства акцёра), Л.Рахленка (сцэн. мова), І.Швец (сцэн. рух). Студыйцы: А.Абрашкевіч, С.Бульчык, У.Гарачун, Л.Гілевіч, Г.Макарава (Апанасчык), А.Маркавец, С.Саўчук, В.Семянюк, А.Усенка, С.Яворскі. Паст. спектакль «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні.
Студыя 1945—48 Маст. кіраўнік Е.Міровіч, з 1946 Літвінаў, заг. студыі Б.Янпольскі. Педагогі: Галіна і В.Галаўчынер (майстэрства акцёра), П.Іваноў (сцэн. мова), К.Ціхаміраў (танец і рытміка руху), Б.Кудраўцаў (грым), У.Няфёд (гісторыя т-ра), Дз.Румянцаў (гісторыя л-ры). Студыйцы: М.Бацян, М.Зінкевіч, Я.Кавалёва, Т.Кін-Камінскі, Н.Краўцова, В.Краўчанка, У.Кудрэвіч, М.Лапідус, А.Рынковіч, І.Сіповіч, Г.Уладамірская, Л.Чыжэўская. Студыйныя работы — фрагменты з твораў А.Фадзеева, А.Куляшова, А.Пушкіна, М.Гогаля, Гальдоні, спектаклі «Апошнія» М.Горкага, «Дарагі госць» Ю.Рудзько.
Студыя 1956—58. Маст. кіраўнік Рахленка. Педагогі: А.Архангельскі, Галіна, Няфёд. Студыйцы: М.Бабок, В.Белахвосцік, Г.Вавула, М.Калінін, А.Кацельнікаў, Дз.Ніжнікоўская, Л.Хейфец. Студыйныя работы — фрагменты з твораў М.Святлова, Я.Васілёнка, А.Каплера.
Студыя 1967—69. Маст. кіраўнік Рахленка, заг. студыі Я.Громаў. Педагогі: Б.Луцэнка, В.Раеўскі, Уладамірская, Б.Эрын (майстэрства акцёра), З.Браварская (сцэн. мова), А.Першыц (сцэн. пластыка), А.Лабовіч (гісторыя т-ра). Студыйцы: М.Бараш, Б.Бруснікаў, Л.Зорына, А.Кашпераў, У.Кошаль, У.Краснапёраў, Т.Кротава, І.Кушалевіч, Л.Лой, М.Лур’е, А.Марцынюк, А.Падабед, Т.Скудная, У.Сячэйка, Т.Юдзіна. Студыйныя работы — фрагменты з твораў Ф.Шылера, М.Горкага, В.Розава, Л.Зорына і інш., спектаклі «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (1-ы акт).
Літ.:
Няфёд У. Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Мн., 1970;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2—3. Мн., 1985—87.
Ю.М.Сохар.
т. 15, с. 220